За аду-натхненнем – у Фларэнцыю!

Фларэнцыя запрашае на летнюю канферэнцыю па адукацыйных інавацыях.

Міжнародная канферэнцыя “Будучыня Адукацыі 2016” ладзіца ў шосты раз у Фларэнцыі. Яна накіравана на актывізацыю транснацыянальнага супрацоўніцтва і абмен перадавымі сусветнымі практыкамі, ведамі і вопытам ў галіне інвацый у адукацыйнай сферы. Канферэнцыя з’яўляецца выдатнай магчымасцю для прэзентацыі папярэдніх і бягучых адукацыйных праектаў.

Перыяд – 30 чэрвеня – 1 ліпеня 2016 года. Лакацыя – Фларэнцыя, Італія.

Да ўдзелу запрашаюцца:

  • выкладчыкі;
  • даследчыкі;
  • практыкі і мэнэджары адукацыйных праектаў;

Праграма Канфэрэнцыі ўключае вялікую колькасць тэмаў адукацыйнага напрамку.

Вынікам Канферэнцыі стане выданне адмысловага зборніка матэрыялаў “Conference Proceedings. The Future of Education 2016”, які будзе апублікаваны італьянскім выдавецствам LibreriaUniversitaria Edizioni. Апроч гэтага, публікацыі дакладаў будуць уключаны ў SCOPUS, Academia.edu і праіндэксуюцца Google Scholar.

Умовы ўдзелу

Аўтары дакладаў мусяць выступіць на канферэнцыі з прэзентацыяй. Але першапачаткова трэба даслаць тэзісы, аформленыя з дапамогай адмысловага шаблона, на электронную скрыню conference@pixel-online.net. Падцвержанне ўдзелу арганізатары дашлюць 4 сакавіка. Падрабязную інфармацыю пра ўмовы падачы тэзісаў можна адшукаць па спасылцы.

Фінансавыя ўмовы

Пры рэгістрацыі да 1 красавіка ўдзел у канферэнцыі каштуе 300 еўра. Больш інфармацыі пра фінансавыя ўмовы змешчана тут.

Дэдлайн – 21 лютага 2016.

Увага! Перад тым, як падавацца на ўдзел, трэба зарэгістравацца на сайце Канферэнцыі.

Матэрыялы папярэдніх сэсій Канферэнцыі змешчаны тут. Відэа пра тое, як ладзілася Канферэнцыя ў мінулым годзе, можна паглядзець па спасылцы.