За адукацыяй будучыні – у Coventry University

Coventry University (Брытанія) прапануе стыпендыю Future Global Leaders Scholarship для замежных студэнтаў, якія жадаюць вучыцца ў бакалаўрыяце і маюць патэнцыял для таго, каб стаць будучымі лідарамі.

Калі: 2017-2020 гг.
Дзе: Ковентры, Брытанія.

Стыпендыю змогуць атрымаць толькі тры лепшыя кандыдаты, якія пададуць заяўку на адну з праграм бакалаўрыяту і будуць залічаныя на яе.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • быць замежным студэнтам;
  • паступіць на дзённую форму адной з праграм бакалаўрыяту;
  • мець мінімум дзве найвышэйшыя адзнакі з трох.

Каб атрымаць стыпендыю, неабходна падаць заяўку і далучыць да яе суправаджальны ліст (не больш за 500 слоў), у якім трэба апісаць навыкі кандыдата, як кандыдат плануе выкарыстоўваць веды, атрыманыя ва ўніверсітэце, каб стаць сусветным лідарам.

Пасля тых кандыдатаў, якія зацікавяць камісію, запросяць на сумоўе па тэлефоне ці праз Skype.

Фінансавыя ўмовы

Памер стыпендыі складае 10 тысяч фунтаў стэрлінгаў.

Дэдлайн – 30 чэрвеня 2017 года.

Больш падрабязнасцей – тут.