За даследаваннем — у Індыю

Цэнтр навукі і тэхнікі The Centre for Science and Technology запрашае навукоўцаў на кароткатэрміновую даследчую праграму ў Індыю.

Праект дае магчымасць маладым навукоўцам паспрабаваць сваю моц у галіне навукі і тэхнікі ў вядучых навукова-даследчых установах Індыі. Працягласць праграмы — 6 месяцаў.

Мэта — павысіць даследчы патэнцыял навукоўцаў з краін, якія развіваюцца, а таксама ўсталяваць кантакты між навукоўцамі з розных краін і абмяняцца досведам.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • скончыць навучанне ў аспірантуры па любой са спецыяльнасцей, звязанай з прародазнаўчымі навукамі, ці мець эквівалентную ступень у тэхналогіі, інжынерыі, медыцыне;
  • працаваць у навучальнай установе ў роднай краіне;
  • узрост — да 40 гадоў;
  • атрымаць дазвол сваёй навучальнай установы.

Фінансавыя ўмовы

Грант уключае аплату пералёту ў Індыю і дадому, штомесяцовую стыпендыю памерам 35 000 INR/525 $ для аплаты выдаткаў на пражыванне і харчаванне, а таксама аднаразовую фінансавую дапамогу — 450$ на непрадугледжаныя выдаткі.

Як падацца

Для падачы заяўкі неабходна падрыхтаваць наступныя дакументы:

  • CV (у фармаце Word, не больш за 2 старонкі), дзе трэба пазначыць досвед даследчай працы і спіс публікацый (не больш за 5);
  • апісанне даследавання, якое кандыдат плануе правесці (мэты, апісанне абсягу працы, план працы, метадалогія);
  • фотаздымак пашпартнага памеру;
  • копія пашпарта;
  • копія дакумента, у якім працадаўца падтрымлівае ўдзел кандыдата ў праграме;
  • копія ліста ад любой установы Індыі, якая прыняла кандыдата на правядзенне даследавання.

Усе дакументы неабходна даслаць на е-адрас rtfdcs15@gmail.com.

Дэдлайн — 17 чэрвеня 2016 года.

Падрабязнасці тут.