За даследваннем – у Аўстралію

University and Commonwealth Government Scholarships прапануе фінансаванне на даследванні ва Ўніверстэце Ньюкастла (Аўстралія).

Мэта стыпендыі – даць магчымасць і заахвоціць здольных студэнтаў любой нацыянальнасці.

Newcastle University – аўстралійскі ўніверсітэт, заставаны ў 1965 годзе, галоўны кампус знаходзіцца ў Callaghan – прыгарадзе Newcastle, New South Wales.

Кандыдаты мусяць мець:

  • скончаную, як мінімум 4-гадовую адукацыю;
  • высокі сярэдні бал;
  • добрае валоданне ангельскай мовай (IELTS – мінімум 6.5);
  • прапанову даследвання і запрашэнне;
  • вучобу на працягу не больш за 2 гады ў дактарантуры ці за 1 год у магістратуры;
  • нацыянальная прыналежнасць студэнта не мае значэння.

Даследванне можа быць прысвечана любой галіне, што дазволіць атрымаць больш высокую ступень.

Як падацца

Працэс падачы заяўкі праходзіць анлайн. Яна складаецца з:

  • копій усіх акадэмічных транскрыптаў;
  • прапановы даследвання;
  • падцверджанняў акадэмічных навыкаў кшталту публікацый (копіі);
  • сертыфікату па ангельскай мове;
  • дэталей мінулых даследванняў і даследчага досведу, CV, узнагарод – адным словам, усяго, што зможа падцвердзіць вашыя дасягненні.

Падаць заяўку можна па спасылцы.

Дэдлайн – 31 студзеня 2017 года.