За горад Будапешт: магістратура CEU чакае

«CEU School of Public Policy» у Будапешце прапаноўвае некалькi стыпендыяльных магчымасцей на трох магiстарскiх праграмах.

Праграмы:

  • Master of Public Administration (2 гады)

Праграма ўключае акадэмiчныя заняткi з ухiлам на практычнае прымяненне ведаў.

Напрамкi: «Развiццё», «Кiраванне», «Медыя i камунiкацыя», «Бяспека».

Дэдлайн падачы заяўкі – 4 лютага 2016 г.

  • Master of Arts in Public Policy (1 год)

Праграма, якая акцэнтуе ўвагу на сувязi памiж практычнай палiтыкай i аналiзам, з фокусам на даследчыя навыкi i кантакт з рэальнымi палiтычнымi праблемамi.

Напрамкi: «Еўрапейская палiтыка», «Мiжнарожная палiтыка», «Дэцэнтралiзаванае кiраванне» i iнш.

Дэдлайн – 4 лютага 2016 г.

  • Erasmus Mundus Master of Arts in Public Policy (2 гады)

Мiжнародная праграма пад спонсарствам Еўразвязу, якая прадугледжвае другі год навучання ў Institut Barcelone d’Estudis Internacionals (Гiшпанiя) альбо ва University of York (Злучанае Каралеўства).

Напрамкi: «Глабальная палiтыка», «Еўрапейская палiтыка».

Дэдлайн – 11 студзеня 2015 г.

Да ўдзелу запрашаюць студэнтаў-бакалаўраў, якія плануюць працягваць навучанне ў магістратуры.

Патрабаванні да кандыдатаў па кожнай з праграм можна знайсці тут.

Фінансавыя ўмовы

Стыпендыі – шчодрыя. Іх памер шукайце па спасылцы.