За мір, за правы чалавека: семінары ў Мінску, Гомелі і Магілёве

Ці здольныя правы чалавека захаваць мір на зямлі альбо гэта проста ўтопія «новага лепшага свету»? Што рабіць з тэрарыстамі, якія забілі сотні людзей? Прыходзьце і даведайцеся пра гэта і іншае на семінарах у Мінску, Гомелі і Магілёве ў межах кампаніі «За мір!».

Пра што семінар?

Падчас двухгадзіннага семінара ўдзельнікі…

  • разгледзяць 5 тэзісаў, на якіх грунтуецца праца Міжнароднай школы правоў чалавека і грамадзянскіх дзеянняў;
  • пагутараць пра гісторыю і ідэі, на якіх грунтуюцца правы чалавека;
  • зразумеюць, калі нашы правы парушаюцца, а калі не і якія існуюць механізмы іх абароны;
  • а таксама паразважаюць аб прынцыповай розніцы паміж праваабаронцамі і палітыкамі, талерантнасці, большасці і меншасці, свабодзе і пра тое, што правы чалавека — гэта вельмі канкрэтныя рэчы.

Каго чакаюць?

Да ўдзелу ў праграме запрашаецца беларуская моладзь, а таксама ўсе ахвотныя да 35 гадоў уключна, незалежна ад сацыяльнага становішча, веравызнання і г.д.

Дзе і калі адбудзецца?

  • Бліжэйшы семінар ў Мінску пройдзе 23 лістапада (панядзелак). Пачатак а 18.30. Працягласць — каля 2 гадзін. Дакладнае месца правядзення будзе паведамлена пасля рэгістрацыі. Па спасылцы можна падаць заяўку.
  • Семінар у Гомелі пройдзе 24 лістапада (аўторак, скрайні тэрмін падачы заявак — 23 лістапада). Пачатак а 18.30.
  • Семінар у Магілёве адбудзецца 28 лістапада (пятніца, скрайні тэрмін падачы заявак — 27 лістапада). Пачатак а 18.30.

Увага! Пры запаўненні анкеты вы пагаджаецеся з правілам поўнага ўдзелу ў семінары. Звярніце ўвагу, што ў арганізатараў няма магчымасці кампенсаваць праезд.

Бонус для ўдзельнікаў

Для тых, хто паспяхова пройдзе дадзены семінар, прадугледжана паглыбленае навучанне, а таксама іншыя прапановы ў галіне адукацыі па правах чалавека, стажыроўкі і ўдзел у дзейнасці беларускіх і міжнародных праваабарончых і моладзевых арганізацый.

«Правы Чалавека «на пальцах» — сталая асветніцкая праграма па Правах Чалавека для пачаткоўцаў. Падчас праграмы задаецца і ўзнікае шмат пытанняў, над якімі прапануецца паразважаць самастойна, а таксама з іншымі ўдзельнікамі і трэнерамі. Праграма з’яўляецца часткай Міжнароднай школы Правоў Чалавека і грамадзянскіх дзеянняў.

Па ўсіх пытаннях пішыце на belmpd@gmail.com.

 

Глядзіце таксама: