За ступенню магістра па палітычных навуках – у Бельгію

Студэнты з краін не-Еўразвязу запрашаюцца да навучання на магістарскай праграме European Politics and Policies ва Ўніверсітэце KU Leuven.

Калі: 2017-2018 акадэмічны год.
Дзе: Бельгія.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • паходзіць з Арменіі, Азербайджану, Беларусі, Грузіі, Малдовы, Украіны, Албаніі, Босніі і Герцагавіны, Македоніі, Сербіі ці Косава;
  • скончыць чатыры гады навучання (3 бакалаўрыяту і 1 магістратуры ці 4 гады бакалаўрыяту);
  • вывучаць наступныя дысцыпліны: палітычныя навукі, сацыялогія, права, эканоміка ці сучасная еўрапейская гісторыя;
  • мець добрыя акадэмічныя поспехі;
  • падцвердзіць валоданне ангельскай мовы сертыфікатамі (TOEFL – 100/120, IELTS 7.0/9).

Фінансавыя ўмовы

Стыпендыя ўключае выдаткі на пражыванне, пакрыццё сумы ўнёску за навучанне, аплату медыцынскай страхоўкі.

Як падацца

Падаць заяўку трэба анлайн. Для гэтага неабходны наступныя дакументы:

  • копія ўніверсітэцкага дыплому (дыпломаў);
  • транскрыпт акадэмічных поспехаў на ангельскай, нідэрландскай, французскай альбо нямецкай мовах і завераны пераклад;
  • афіцыяльнае тлумачэнне сістэмы адзнак, якая выкарыстоўваецца ва ўніверсітэце, дзе студэнт навучаўся;
  • падцверджанне валодання мовай;
  • матывацыйны ліст (прыкладна 2 старонкі);
  • рэкамендацыйны ліст;
  • копія пашпарта.

Дэдлайн – 1 сакавіка 2017 года.

З усімі пытаннямі можна пісаць на sylvia.tutenel@kuleuven.be. Падрабязнасці – тут.