Заглыбіцца ў мастацтва ў Венецыі
- 04.11.2015
- Стажыроўкі

- студэнты
- Венецыя
- травень - снежань 2016
- ангельская, італьянская
- 01.12.2015
- guggenheim-venice.it
Peggy Guggenheim Collection прапануе стажыроўку ў музеі Венецыі.
Да ўдзелу запрашаюцца студэнты, якія вывучаюць мастацтва, гісторыю мастацтва або іншыя звязаныя з ім дысцыпліны.
Праграма стажыроўкі прадугледжвае:
- паглыбленне ў культурнае жыццё Венецыі (семінары, канферэнцыі, адукацыйныя падарожжы);
- непасрэдна практыку ў музеі;
- знаёмства з важнымі калекцыямі сучаснага мастацтва.
Абавязкі інтэрнаў:
- сачыць за дзейнасцю галерэі цягам працоўных гадзін;
- дапамагаць наведвальнікам;
- адсочваць камплектацыю кас, гардэробу і іншых памяшканняў для візітораў;
- падтрымліваць персанал музея;
- удзельнічаць у адукацыйных актыўнасцях музея (прэзентацыях, гайд-турах і варкшопах з дзецьмі).
Фінансавыя ўмовы
Штомесячная стыпендыя складае 750 еўра.
Запоўніць заяўку на ўдзел у стажыроўцы можна тут.
Дэдлайн – 1 снежня 2015 г.
Падрабязнасці можна знайсці на сайце.
Глядзіце таксама: