Заглыбіцца ў мову і краіну ў Нямеччыне

Інстытут Гётэ ў Мінску запрашае выкладчыкаў нямецкай мовы на стыпендыяльную праграму па павышэнні кваліфікацыі ў Нямеччыне.

Запрашаюцца кандыдаты і кандыдаткі, якія жадаюць удасканаліць валоданне мовай, паглыбіць веды ў галіне краіназнаўства і пазнаёміцца з сучаснай Нямеччынай, яе культурай.

Арганізатары прапануюць удзел у семінарах:

  • для ўдасканалення ведаў у галіне краіназнаўства;
  • для ўдасканалення ведаў у методыцы выкладання нямецкай мовы. З поўным пералікам і апісаннем семінараў можна пазнаёміцца тут.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • быць настаўнікам нямецкай мовы або рыхтаваць будучых настаўнікаў нямецкай мовы, займацца перападрыхтоўкай;
  • мець намер працягваць працу выкладчыкам нямецкай мовы яшчэ некалькі гадоў;
  • быць гатовым перадаць набытыя веды калегам па навучальнай установе;
  • з’яўляцца сталым удзельнікам праграм Інстытута Гётэ ў Мінску;
  • браць удзел у культурнай праграме семінару;
  • мець добры ўзровень валодання мовай, інш.

Фінансавыя ўмовы

Стыпендыя пакрывае кошт заняткаў, выдаткі на пражыванне, харчаванне, медыцынскае страхаванне, падарожжа, а таксама ўключае выплаты на кішэнныя выдаткі.

Пачытаць пра ўмовы падачы заяўкі, спампаваць неабходныя фармуляры можна па спасылцы.

Дэдлайн – 16 кастрычніка 2016 года.