Захапляльная праграма для ўдумлівых школьнікаў і студэнтаў

Амбасада ЗША ў Мінску абвясціла прыём заявак на ўдзел у Летнім трансатлантычным інстытуце імя Бенджаміна Франкліна для школьнікаў і студэнтаў.

Праграма доўжыцца чатыры тыдні, факусуецца на глабальных пытаннях і выкліках перад еўрапейскай і амерыканскай моладдзю па абодва бакі Атлантычнага акіяна.

Да ўдзелу запрашаюцца маладыя людзі ва ўзросце 16-18 гадоў.

Мэта інстытута – развіваць трансатлантыянае супрацоўніцтва, стасункі паміж амерыканскай і еўрапейскай моладдзю ў розных этнічных, рэлігійных і нацыянальных групах; падтрымка маладых лідараў, якія жадаюць дзяліцца сваімі ведамі і навыкамі.

Перыяд праграмы – 24 чэрвеня – 22 ліпеня 2017 года. Лакацыя – Уінстан-Сэйлен, Паўночная Караліна, ЗША.

Інстытут збярэ 45 еўрапейскіх і 10 амерыканскіх удзельнікаў. Беларусь будзе прадстаўляць адзін чалавек.

Удзельнікі даведаюцца больш пра валанцёрскія службы, урэгуляванне канфліктаў, вырашэнне праблем, камунікацыйныя навыкі, крытычнае мысленне, талерантнасць і павагу дзеля разнастайнасці, моладзевага лідарства, цім-білдзінгу. Іх чакаюць розныя актыўнасці кшталту трэнінгаў, сесіяў, варкшопаў, навучальных тураў і культурніцкіх івэнтаў.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • быць грамадзянінам Беларусі;
  • дата нараджэння – паміж 24 чэрвенем 1998 года і 24 чэрвенем 2001 года (16, 17, 18 гадоў на момант старту праграмы);
  • добрае валоданне ангельскай;
  • дэманстраваць моцны лідарскі патэнцыял і цікавасць да трансатлантычных стасункаў і дыпламатыі;
  • паказваць сур’ёзную зацікаўленасць да вывучэння і спазнання ЗША;
  • мець высокі ўзровень акадэмічных поспехаў: выдатныя адзнакі, узнагароды, рэкамендацыі настаўнікаў;
  • мець мінімальны досвед ранейшай вучобы ці падарожжаў па ЗША ці не мець наогул;
  • быць адказным, незалежным, упэўненым, адкрытым, талерантным, удумлівым, дапытлівым;
  • быць у стане звыкаць да культурных і сацыяльных адрозненняў у параўнанні з родной краінай.

Як падацца

Каб стаць удзельнікам праграмы, неабходна запоўніць аплікацыйную форму і даслаць яе на адрас belarusprogram@state.gov, пазначыўшы ў тэме ліста BFTF.

Дэдлайн – 5 сакавіка 2017 года.