Замест кніг – валанцёры: даведайся ўсё, што цікавіць і хвалюе

Ліга дабрачыннай працы моладзі запрашае на праект “Валанцёрства: быць ці не быць”.

Калі вы дагэтуль лічыце, што валанцёры – гэта маладыя альтруісты, у якіх процьма вольнага часу для таго, каб наведваць прытулак для жывёлаў ці прыносіць цацкі ў дзіцячы дом, то Ліга гатова пашырыць гэтыя ўяўленні. І зруйнаваць стэрэатыпы з дапамогай фармату Жывой бібліятэкі.

Мерапрыемства адбудзецца 27 сакавіка ў свабоднай прасторы “Кто такой Джон Голт?”.

Мэта – разам адказаць на пытанне: “Навошта быць валанцёрам, за гэта ж не плоцяць?”

Усе валанцёры-ўдзельнікі праекту – людзі, якія атрымалі ўнікальны досвед у пэўнай галіне, маюць нязвыклы для большасці людзей лад жыцця і светапогляд.

Зарэгістравацца на мерапрыемства, каб даведацца ўсё, што цікавіць і хвалюе, можна тут.

Дэдлайн – 26 сакавіка.