Занырні ў працу з моладдзю: круты адукацыйны курс ад Фіяльты

ГА “Моладзевы адукацыйны цэнтр “Фіяльта” запрашае маладых актывістаў і актывістак на адукацыйную праграму “Пул моладзевай працы”,  каб навучыцца прафесійна праводзіць трэнінгі, варкшопы, рэалізоўваць разам з моладдзю ідэі і праекты, коучыць моладзевыя ініцыятывы.

Каго чакаюць на праграме: 

  • актывістаў і актывістак арганізацый і ініцыятыў (не абавязкова моладзевых, але матываваных на працу з моладдзю)
  • жадаючых актывізаваць моладзь у працы сваіх арганізацый/праектаў альбо вёскі/горада
  • матываваных развіць навыкі моладзевай працы (правядзенне трэнінгаў і варкшопаў па розных тэмах, “адкрытая моладзевая праца” з выкарыстаннем інтарактыўных метадаў і інавацый у адукацыі)
  • гатовых рэалізаваць уласную ініцыятыву альбо праект, а затым стаць коучамі для новых моладзевых ініцыятыў і дзяліцца сваім досведам практычнай рэалізацыі ідэй
  • досвед працы з моладдзю вітаецца, але не з’яўляецца абавязковым
  • да ўдзелу запрашаюцца людзі любога ўзросту, гендара і месца пражывання

Праграма заснавана на лепшых міжнародных практыках нефармальнай адукацыі. Удзельнікаў і ўдзельніц чакае шмат практычнай працы: у выніку ўсе, хто прыме ўдзел у курсе, стануць каучамі моладзевых ініцыятыў у Фіальце, у сваёй арганізацыі або навучальнай установе. Кожны і кожная правядзе мінімум адзін трэнінг для моладзі, рэалізуе сваю ініцыятыву і дапаможа мінімум адной моладзевай ідэі рэалізавацца.

У праграме прадугледжана чатыры двух- альбо трохдзённых трэнінга ў Мінску:

  • 7-9 верасня “Моладзевая праца і грамадзянскі актывізм”
  • 20-21 кастрычніка “Навучанне і фасілітацыя моладзевых груп: інтэрактыўныя метады працы і інавацыі”
  • 1-2 снежня “Коучынг моладзевых ініцыятыў”
  • студзень 2019 (дата ўзгадняецца з удзельнікамі і ўдзельніцамі) “Інструменты прасоўвання і ўзмацнення моладзевых ініцыятыў”

+ практычная праца з моладдзю на базе арганізацыі ўдзельнікаў і ўдзельніц альбо на базе Фіяльты.

Умовы ўдзелу:

  • ахвяраванне на арганізацыю харчавання і кава-паўзаў (каля 6 рублёў на дзень трэнінга);
  • абавязковы ўдзел у 80% варкшопаў курса
  • іншагароднім удзельнікам і удзельніцам прадстаўляецца месца для пражывання ў Мінску, але выдаткі на праезд да Мінска не пакрываюцца

Дэдлайн падачы заяўкі – 30 жніўня 2018 года. Вынікі адбору будуць вядомыя не пазней за 1 верасня.

Падрабязную інфармацыю і форму заяўкі можна знайсці па спасылцы.