Занырся ў сябе на ўзбярэжы мора ў Харватыі

Трэнінг “Занырся ў сябе” (“Dive into yourself”) запрашае далучыцца ўсіх, хто мае прагу да персанальнага развіцця.

Калі: 1-8 ліпеня 2017 года.
Дзе: Госпіц, Харватыя.

Трэнінг будзе факусавацца на персональным развіцці, выкарыстоўваючы нефармальныя метады навучання на свежым паветры. Ён распрацаваны для моладзевых работнікаў, моладзевых лідараў і іншых зацікаўленых – настаўнікаў, адукатараў, праектных мэнэджараў.

Удзельнікі даведаюцца больш пра лідарства, камунікацыю, камандную працу, эфектыўнае навучане, прыняцце рашэнняў і рашэнне праблем, а таксама навучацца розным метадам нефармальнай адукацыі на свежым паветры.

Сёлета кандыдаты могуць абіраць тры опцыі дат для ўдзелу:

  • 1-8 ліпеня 2017 года;
  • 15-22 ліпеня 2017 года;
  • 5-12 жніўня 2017 года.

Больш поўную інфармацыю можна запытаць па адрасе apply@outwardbound.hr, а падаць заяўку – па спасылцы.

Дэдлайн – 15 чжрвеня 2017 года.