Запрашаем на Франца-паці!

З сонечным настроем Адукацыя.Інфо распачынае вясну па-французску!

Ад ставаральнікаў Гішпана-паці і адукацыйных вечарын, ад майстроў валанцерскага мастацтва і міжнародных сувязяў – сустракайце новую вечарыну, цяпер мы будзем тусавацца па-французску!

Франца-паці бліжэй пазнаёміць кожнага з культурай, гісторыяй ды традыцыямі Францыі, расскажа пра моўныя асаблівасці і цяжкасці. Мы распавядзем вам пра адукацыйныя і валанцерскія магчымасці для беларусаў і навучым, як правільна падрыхтаваць сябе да сустрэчы з прыгажосцю Парыжу.

Прыходзьце паразмаўляць з цікавымі людзьмі, падзяліцца досведам і пасмакаваць французскую мову разам з камандай Адукацыі. Гульні і цікавосткі чакаюць сустрэчы!

Калі ласка, паведаміце нам, ці збіраецеся прыйсці, запоўніўшы кароткую форму.

Мерапрыемства адбудзецца 23 красавіка а 17 гадзіне ў галерэі М. Савіцкага (плошча Свабоды 15)

франц