Запрасі Нямеччыну ў Беларусь

Беларускі нацыянальны моладзевы савет “РАДА” сумесна з нямецкай арганізацыяй djo-Deutsche Jugend in Europa ладзяць Міжнародную праграму стажыровак у галіне працы з моладдзю і дзецьмі.

Сёлета ў беларусаў з’явілася магчымасць запрасіць у сваю арганізацыю маладых людзей з Нямеччыны для абмену досведам.

Мэта праграмы заключаецца ў інтэнсіўным абмене досведам у сферы методыкі працы з моладдзю і дзецьмі, распаўсюджванні ведаў пра жыццё і праблемы дзяцей і моладзі ў іншых краінах, пошуку партнёраў для будучага супрацоўніцтва і сумесных праектаў. Стажыроўка мае доўжыцца 3-4 тыдні ў перыяд з чэрвеня па снежань 2017 года.

Магчымыя заданні для стажораў / стажорак:

  • планаванне і правядзенне моладзевых праектаў і моўных летнікаў;
  • рэалізацыя ўласнага міні-праекту;
  • офісная праца, рэкламна-інфармацыйная дзейнасць;
  • правядзенне і наведванне семінараў;
  • правядзенне і дапамога ў арганізацыі курсаў нямецкай мовы для дзяцей і моладзі.

Каб прыняць удзел у Міжнароднай праграме стажыровак, неабходна да 1 траўня 2017 года даслаць заяўку з апісаннем прымаючай арганізацыі, заданняў для стажора / стажоркі, сфераў абмену досведам і часавых рамак стажыроўкі, а таксама неабходных моўных ведаў стажора / стажоркі праз эл. адрас international@rada.fm.

Падрабязную інфармацыю пра праграму стажыровак глядзіце па спасылцы.