Запусці свае ідэі ў акселератар разам з БАСС

На трохдзённым семінары “Акселератар студэнцкіх ідэй”  БАСС запрашае абмеркаваць,  якія ідэі могуць зрабіць жыццё моладзі лепш. На семiрары вы не толькі абмяркуеце, але і атрымаеце неабходны інструментар для рэалізацыі ідэй. Трэнеры падзеляцца
з вамі ведамі ў сферах менеджменту, навыкаў перамоваў, псіхалогіі самаацэнкі, каманднай працы, у тым ліку дыстанцыйнай, студэнцкага самакіравання і шмат іншага.

Для каго гэты семінар?
Для студэнтаў I 1-4 курсаў з актыўнай жыццёвай пазіцыяй i з жаданнем рэалізоўваць свой патэнцыял

Дзе і калі?
16-18 сакавіка (пт-нд)
Мінск, Караля 9 ( 10 хвілін пешшу ад метро Фрунзенская)

Што вас чакае?
Каманда арганізатараў падрыхтавала для цябе блокі менеджменту, па развіцці навыку весці перамовы, працы ў камандзе, менеджменце валанцёрскіх арганізацый, дыстанцыйнай арганізацыі працы каманды, развіцця студэнцкага самакіравання і, вядома, незабыўныя ўражанні ад працы ў моладзевым асяроддзі.

Арганізацыйны унесак – 7 р. (Часткова пакрывае арэнду і кава-паўзу)

Для таго, каб прэтэндаваць на ўдзел у семінары, неабходна запоўніць ЗАЯЎКУ
Дэдлайн падачы заявак: 12 Сакавіка 23:59
Вынiкi будуць вядомыя 13 сакавiка

Усім удзельнікам семінара забяспечваецца харчаванне (абавязкова скажы арганізатарам, калі ты вегетарыянец), а для іншагародніх студэнтаў яшчэ і пражыванне і кампенсацыя квіткоў за праезд у Мінск і назад.

За навінамі аб семінары можа сачыць у суполцы ў кантакце.
З пытаннямі вы заўсёды можаце звярнуцца да арганізатараў:
Email: juliadobyshuk@gmail.com
VK: https://vk.com/yulia.dobyshuk