Заснаваць новы Wargaming. Бізнэс-праграма ад IMAGURU

Праграма TEEN GURU запрашае падлеткаў далучыцца да бізнэс-школы, задумацца пра свой уласны бізнэс і засвоіць яго асноўныя элементы:

  • бізнэс-планаванне;
  • маркетынг;
  • фінансы;
  • персанал;
  • продажы;
  • прасоўванне ў інтэрнэце.

Цягам 4 месяцаў удзельнікі праграмы будуць працаваць над стварэннем бізнэс-плана ўласнага праекту, які яны прэзентуюць на фінальным мерапрыемстве перад сапраўднымі бізнэс-экспертамі.

TEEN GURU – гэта:

  • майстар-класы ад практыкаў;
  • бізнэс-гульні, практыкаванні і кейсы;
  • экскурсіі ў рэальныя кампаніі;
  • магчымасць вучыцца ў прафесіяналаў сваёй справы;
  • праца над уласным праектам.

Заняткі будуць праходзіць па аўторках і чацверах з 17:30 да 19:30.

Працягласць праграмы – з 9 лютага па 28 траўня 2016 года.

Фінансавыя ўмовы

Кошт аднаго з 6 блокаў – 1 млн 990 тысяч рублёў, кошт усёй праграмы – 10 млн 590 тысяч рублёў.

Зарэгістравацца на курс можна па спасылцы.

Дадатковую інфамацыю і праграму блокаў можна даведацца на сайце і па тэлефоне +37529 1 189 189