Жэнеўскі Універсітэт прапануе стыпендыі

Факультэт навук Жэнеўскага Універсітэту з падтрымкай знешніх партнёраў прапануюць Excellence Fellowship program для выбітных і высокаматываваных студэнтаў, якія жадаюць атрымаць ступень магістра навук у адной з дысцыплін, якія ахоплівае факультэт.

Excellence Fellowship складаецца з гранту ў памеры ад CHF 10’000 да CHF 15’000 у год (няма абавязкаў па выкладанні). Стыпендыя прысуджаецца на адзін год і працягваецца на тэрмін абранага магістарскага курсу (тры альбо чатыры семестры) для кандыдатаў, якія паказалі паспяховыя вынікі напрыканцы першага семестру навучання.

Умовы атрымання:

Стыпендыя распаўсюджваецца на наступныя дысцыпліны:

  • Матэматыка;
  • Камп’ютэрныя навукі;
  • Фізіка;
  • Хімія;
  • Біяхімія;
  • Біялогія;
  • Дагістарычная археалогія;
  • Геалогія;
  • Экалагічныя навукі;
  • Фармацэўтыка;
  • Неўралогія і пратэёміка і біяінфарматыка.

Спіс неабходных дакументаў знаходзіцца тут.

Заяўка падаецца анлайн.

Дэдлайн 15 сакавіка 2018 (для навучання з верасня 2018 году)

Дадатковая інфармацыя тут