Журналісцкія гульні ў Рыме
- 30.10.2015
- Конкурсы

- журналісты
- Рым
- 5-8 сакавіка 2016
- ангельская, італьянская
- 18.12.2015
- romepressgame.giovaninelmondo.org
Giovani nel Mondo запрашае студэнтаў-журналістаў і ўсіх, хто цікавіцца медыямі, на Rome Press Game.
Гульня-сімуляцыя адбудзецца 5-8 сакавіка 2016 года ў Рыме (Італія).
Мерапрыемства дазволіць заглыбіцца ў свет сучаснай журналістыкі, наведаць прафесійныя варкшопы і паўдзельнічаць у стварэнні ўнікальных міжнародных праектаў.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- добрае валоданне ангельскай мовай (італьянская таксама вітаецца);
- цікавасць да прафесійнай журналістыкі;
- упэўненае CV.
Фінансавыя ўмовы
Удзел у гульні платны. Аднак арганізатары прапануюць 20 стыпендый, якія кампенсуюць выдаткі на ўдзел. Але ўвага: рэгістрацыя на атрыманне стыпендыі каштуе 15 еўра. Дэталёвую інфармацыю можна прачытаць тут.
Падрабязнасці – па спасылцы.
Глядзіце таксама: