“Журналісты за талератнасць” запрашаюць на важны семінар

Ініцыятыва “Журналісты за талерантнасць” запрашае да ўдзелу ў шостай школе талерантнасці для беларускіх журналістаў “Ад мовы варожасці ў СМІ да злачынстваў на глебе нянавісці”.

Калі: 14-16 ліпеня 2017 года.
Дзе: Львов, Украіна.

Падчас навучання ўдзельнікі паглыбяць свае веды пра стандарты правоў чалавека, атрымаюць веды адносна талерантнасці, уплыву стэрэатыпаў у нашым жыцці, разумення тэрміну “мова варожасці”, стану ўразлівых груп у нашым грамадстве, навучацца бачыць праявы стыгматызацыі, дыскрымінацыі і неталерантнасці, а таксама даведаюцца, як пазбягаць іх у прафесійнай журналісцкай дзейнасці.

Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца журналісты (штатныя і фрылансеры), рэдактары сродкаў масавай інфармацыі і блогеры, зацікаўленыя ў паглыбленні ведаў у галіне правоў чалавека і ў тэматыцы, звязанай з талерантнасцю і недыскрымінацыяй.

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • узрост – ад 18 да 37 гадоў;
  • актыўна цікавіцца праблематыкай, звязанай з правамі чалавека і дыскрымінацыяй уразлівых сацыяльных групаў;
  • мець пэўны досвед працы ў галіне журналістыкі;
  • быць гатовымі працаваць у камандзе з іншымі ўдзельнікамі Школы;
  • абавязкова ўдзельнічаць ва ўсіх мерапрыемствах на працягу Школы талерантнасці;
  • быць гатовымі актыўна супрацоўнічаць пасля навучальнай дзейнасці з арганізатарамі Школы і выкарыстоўваць набытыя веды і навыкі ў прафесійнай журналісцкай дзейнасці.

Арганізатары пакідаюць за сабой права выключыць удзельніка ў выпадку невыканання ўмоваў удзелу ў Школе.

Як падацца

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна даслаць заяўку, якая мае ўключаць у сябе кароткае CV і матывацыйны ліст, на электронны адрас toljournalists@gmail.com. Наяўнасць рэкамендацыйных лістоў вітаецца і абавязкова будзе ўлічана падчас правядзення конкурса.

Дэдлайн – 2 ліпеня 2017 года.

Фінансавыя ўмовы

Арганізатары забяспечваюць харчаванне і пражыванне ўдзельнікаў Шостай Школы талерантнасці для журналістаў, выдаткі на праезд да месца правядзення заняткаў і назад (пры наяўнасці праязных дакументаў у межах кошту праезду рэйсавым аўтобусам альбо купэйным ці плацкартным вагонам цягніка). Планаваны ад’езд з Мінска – увечары 13.07.2017 г. (чацвер). Планаванае вяртанне ў Мінск – зранку 17.07.2017 г. (панядзелак).