Журналістыка па міжнародных стандартах: цыкл майстар-класаў

Праграма “Перспектывы” распачынае прыём заявак на ўдзел у цыкле майстар-класаў для пачынаючых журналістаў “Ужыванне стандартаў глабальных медыя пры асвятленні падзей”.

Калі: 21-23 сакавіка і 20-21 мая 2017 года.
Дзе: Расія.

Чаму навучаць: рыхтаваць навіны, рэпартажы, лонгрыды і інтэрв’ю ў адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі Reuters і іншых. 

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • штатныя і пазаштатныя журналісты;
  • блогеры з вопытам працы ў СМІ ці журналісцкай адукацыяй;
  • прыклады прац;
  • выдатнае валоданне рускай мовай;
  • праца з рускамоўнымі СМІ ці са СМІ на тэрыторыі Расіі, Цэнтральнай Азіі альбо Ўсходняй Еўропы.

Водгукі ўдзельнікаў можна знайсці тут і тут.

Фінансавыя ўмовы

Удзел бясплатны. Выдаткі ўдзельнікаў на праезд, пражыванне і харчаванне пакрываюцца арганізатарамі.

Дэдлайн падачы заяўкі – 2 красавіка 2017 года. 

Больш падрабязнасцей па спасылцы.