Жыццязмяняльны тыдзень у Швейцарыі

The Global Youth Summit 2017 шукае актыўных маладых людзей з усяго свету і запрашае на жыццязмяняльны тыдзень у Швейцарыю.

Калі: 16-20 ліпеня 2017 года.
Дзе: Швейцарыя.

Саміт збярэ 60 маладых людзей ва ўзросце ад 18 да 23 гадоў на жыццязмяняльны тыдзень трэнінгаў, нэтворкінгу і варкшопаў.

Да ўдзелу запрашаюцца кандыдаты, якія выдатна паказваюць сябе ў адвакацыі, сацыяльным прадпрымальніцтве, актывізме, валанцёрстве, уплываюць на мясцовую суполку і яе меркаванні.

Каб падацца, неабходна запоўніць анлайн-заяўку і даслаць 2-хвіліннае відэа, якое апісвае вашы магчымасці і ўплыў на пазітыўныя змяненні ў кам’юніці і паказвае вашы амбіцыі.

Фінансавыя ўмовы

Выдаткі на пражыванне, а таксама кошт авіяквіткоў пераймаюць арганізатары.

Па спасылцы вы знойдзеце рэкамендацыі, датычныя падачы заяўкі і відэа. Дарэчы, яе падача платная: каштуе 35 даляраў. Падаць анлайн-заяўку неабходна тут.

Дэдлайн — 5 лютага 2017 года.

 

Глядзіце таксама: