Жывая Бібліятэка ад А да Я: трэнінг

Цэнтр развіцця эфектыўнай камунікацыі “Жывая Бібліятэка” запрашае на трэнінг для будучых арганізатараў і арганізатарак Жывых Бібліятэк у Беларусі.

Калі: 5-6 траўня 2018 года.
Дзе: Мінск.

Чакаецца, што ўсе ўдзельнікі перад трэнінгам вечарам 4 траўня наведаюць Жывую Бібліятэку ў Мінску з мэтай непасрэднага знаёмства з фарматам.

Знешне Жывая Бібліятэка выглядае вельмі проста, і праз гэта фармат карыстаецца ўсё большым попытам у беларускіх ініцыятыў, арганізацый. Але каманда Жывой Бібліятэкі, маючы больш за тры гады досведу арганізацыі фармату ў Беларусі, з упэўненасцю можа сказаць, што гэта зусім не проста! Знайсці “правільнае” памяшканне, адшукаць Кнігі, патлумачыць ім, што будзе адбывацца, распаўсюдзіць інфармацыю, падрыхтаваць усе неабходныя дакументы.

Для каго трэнінг?

Для будучых Бібліятэкараў і Бібліятэкарак, для тых, хто хоча самастойна альбо ў складзе каманды ў сваёй арганізацыі, школе, універсітэце, горадзе, вёсцы ладзіць Жывыя Бібліятэкі і змяняць грамадства да лепшага. Досвед і ўзрост не маюць значэння. Галоўнае, каб удзельнікі планавалі рабіць Жывыя Бібліятэкі ў Беларусі і прытрымліваліся каштоўнасцяў арганізатараў (павага да правоў чалавека і разнастайнасці грамадства, недыскрымінацыя, роўнасць).

Фінансавыя ўмовы

Арганізатары мерапрыемства пакрываюць транспартныя выдаткі ўнутры краіны (цягнік, маршрутка, аўтобус), забяспечваюць харчаванне. Пры неабходнасці можа весціся размова пра кампенсацыю выдаткаў на пражыванне ў Мінску падчас трэнінгу.

Дэдлайн падачы заяўкі – 20 красавіка, 23:59.  Колькасць месцаў абмежаваная, і арганізатары пакідаюць за сабой права адбору ўдзельнікаў і ўдзельніц на падставе матывацыі і з улікам роўнай прадстаўленасці розных груп (гендар, узрост, месца пражывання і г.д.). З адабранымі ўдзельнікамі і ўдзельніцамі арганізатары звяжуцца не пазней за 24 красавіка па электроннай пошце.

Пры ўзнікненні пытанняў звяртайцеся на электронную пошту human.library.belarus@gmail.com з пазнакай у тэме ліста “Трэнінг ад А да Я”.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.