Жывая Бібліятэка: без абмежаванняў

Жывая Бібліятэка запрашае на чарговую сустрэчу – гэтым разам у межах выставы «Без выключэнняў! У працэсе».

Калі: 14 ліпеня 2018 года, 15:00-19:00.
Дзе: Галерэя сучаснага мастацтва «Ў», вул. Кастрычніцкая, 19, Мінск.

Удзельнікі і ўдзельніцы Жывой Бібліятэкі распавядуць свае гісторыі аб выключэнні, сацыяльнай маргінальнасці і пошуках свабоднага жыцця без межаў і без выключэнняў.

Уваход на мерапрыемства вольны. Прастора дасяжная для людзей у вазку. Ёсць месца для паркоўкі аўто.

Больш інфармацыі пра фармат і арганізатараў па спасылцы.