Жывая Бібліятэка шукае валанцёраў і валанцёрак

Хутка набліжаюцца вялікія даты і важныя падзеі для Цэнтра развіцця эфектыўнай камунікацыі “Жывая Бібліятэка”. У гэты час камандзе будзе вельмі патрэбна дапамога! Не згубіце шанец далучыцца да каманды “Жывой Бібліятэкі”.

Каманда “Жывой Бібліятэкі” прасоўвае ў грамадстве прынцыпы роўнасці, інклюзіўнасці, недыскрымінацыі і талерантнасці. Важна, каб самыя розныя людзі маглі камунікаваць паміж сабой і голас кожнага і кожнай быў пачуты!

Каго шукаюць:

  •   SMM-спецыяліст_ка

Весці старонкі ў Facebook, Telegram і/ці Вконтакте. Для гэтага патрэбна добра валодаць беларускай мовай (ці разумна карыстацца перакладчыкам), рацыянальна  размяркоўваць свой час, паважаць дэдлайны.

  •   Юрыст_ка

Гэта можа быць студэнт_ка ад 3 курса і вышэй, каб дапамагчы разабрацца з паперамі.

  •   Рэдактар_ка сайту humanlibrary.by

Весці сайт, дадаваць навіны, часам рэдагаваць тэксты, пажадана мець досвед працы з WordPress.

  •   PR-спецыяліст_ка

Рабіць розныя паштовыя рассылкі і займацца PR-ам падзеяў.

Запоўніць анкету на валанцёрства неабходна да 25 чэрвеня. Не пазней за 26 чэрвеня з вамі звяжуцца і распавядуць пра тэставае заданне, якое патрэбна будзе выканаць да 30 чэрвеня.

Калі засталіся нейкія пытанні, то смела запытвайцеся праз пошту  human.library.belarus@gmail.com