Жывая Бібліятэка запрашае на чацвёрты дзень народзінаў!

204

У чацвёрты раз Жывая Бібліятэка ў Беларусі ладзіць Дзень народзінаў і запрашае гасцей. Свята пройдзе ў суботу 6 кастрычніка ў Культурным цэнтры Корпус.

Праграма Дня народзінаў доўжыцца ўвесь дзень і ўключае мноства разнастайных актыўнасцяў, сярод якіх лекцыі, варкшопы і майстар-класы ад CityDog, Офіса па правах людзей з інваліднасцю, АртСядзібы, “РАДА”, Human Constanta, MAKEOUT, Falanster ды іншых сяброўскіх арганізацый. Пазней адбудзецца ўрачыстая частка, вялікая Жывая Бібліятэка і нэтворкінг па тэмах, якія цікавяць удзельнікаў. Заключная частка праграмы – канцэрт вядомага гурта, назву якога арганізатары трымаюць у сакрэце. Можна прыйсці на ўвесь дзень або на частку праграмы.

Умовы:

Уваход вольны, але неабходна зарэгістравацца. Запоўніць форму рэгістрацыі можна тут.

Падрабязней пра Дзень Народзінаў Жывой Бібліятэкі можна прачытаць на старонках у фэйсбуку і ў VK.