“Жывая бібліятэка” запрашае на дзень народзінаў

Вось ужо 2 гады “Жывая бібліятэка” разбурае стэрэатыпы, дапамагае знайсці адказы на пытанні, адчуць навакольны свет і людзей ва ўсёй іх разнастайсці і з гэтай нагоды запрашае на святочную імпрэзу.

Калі: 22 кастрычніка а 17:00.
Дзе: вуліца Фабрыцыўса 4, станцыя метро “Інстытут Культуры”, уваход праз блакітныя вароты

Жывая Бібліятэка – гэта бібліятэка, дзе”кніга” – гэта чалавек са сваёй гісторыяй, які належыць да якой-небудзь стыгматызаванай групы, валодае ўнікальным досведам альбо рэдкай прафесіяй. “Іншы” для большасці з нас. “Чытач” абірае “кнігу” на ўласны густ і чытае яе на працягу пэўнага часу.

Арганізатары запрашаюць правесці гэты святочны дзень разам і ў чарговы (альбо самы першы раз) упэўніцца, што людзі – гэта больш, чым стэрэатыпы! Для ўдзельнікаў падтрыхтавана шмат сюрпрызаў, як і належыць у дзень народзінаў: выступы музыкаў, фуршэт, а таксама толькі для наведвальнікаў Жывой Бібліятэкі – зніжка 50% на вечарыну пасля святкавання!

Калі ласка, запоўніце кароткую рэгістрацыйную форму, а таксама сачыце за абнаўленнямі ў суполках Вконтакте і Facebook.

Жывая Бібліятэка будзе праходзіць у фармаце міжнароднай метадалогіі Human Library. Арганізатар Жывых бібліятэк ў Беларусі – МПГ “Студэнцкая Рада”.