Жывая бібліятэка запрашае на першую сустрэчу ў новым годзе

Калі вы ніколі не былі на Жывой бібліятэцы, то гэта ўдалая магчымасць паспрабаваць штосьці новае ў новым годзе. Калі ж вы пастаянны чытач – прыходзьце за новымі гісторыямі, бо спіс кніг заўсёды дапаўняецца.

Жывая бібліятэка – гэта тое месца, дзе вы зможаце пазбавіцца ад стэрэатыпаў і навучыцца бачыць вакол сябе тыя рэчы, якія раней не заўважалі.

У Жывой бібліятэцы людзі са сваімі гісторыямі становяцца “кнігамі” для таго, каб адказаць на вашыя пытанні. “Кніга” – гэта чалавек, які належыць да нейкай стыгматызаванай сацыяльнай групы, мае асаблівы светапогляд, унікальную прафесію, належыць да спецыфічнай субкультуры ці мае веравызванне, нязвыклае для большасці з нас. Агулам вельмі падобна на сапраўдную бібліятэку: вы прыходзіце, атрымліваеце картку чытача, запісваеце ў бібліятэкара кніжку, якую хочаце пачытаць, і пачынаеце “чытанне”, калі надыходзіць час сесіі.

Гэтым разам бібліятэка адбудзецца ў суботу 30га студзеня ва ўтульнай кнігарні «Галіяфы» (ст.м. Няміга, Траецкае прадмесце, вул. Старавіленская, 6) з 13:00 да 17:00.

Жывую бібліятэку арганізуе МПГ “Студэнцкая Рада” сумесна з гарамадскім аб’яднаннем “Маладыя сацыял-дэмакраты – Маладая Грамада”. Імпрэза адбываецца ў фармаце міжнароднай метадалогіі Human Library.

Арганізатары заўсёды радыя новым людзям у камандзе! Калі вы жадаеце стаць валанцёрам на Жывой бібліятэцы, дапамагчы з пошукам кніг ці вы самі кніга, пішыце ў асабістыя паведамленні ў сацыяльных сетках або на адрас mshtrahova@gmail.com.

За анонсамі можна сачыць у сацсетках ВК і FB– хутка з’явіцца спіс кніг.

Глядзіце таксама: