Жывая Бібліятэка запрашае на сустрэчу з Іншым у Берасці

Калі вы вырашылі, што ад межаў, пабудаваных часам, трэба пазбаўляцца, вас чакаюць на Жывой Бібліятэцы ў Берасці!

Калi: 20 траўня, 13:00 – 17:00.
Дзе: Тайм-клуб “High Voltage”, вул. Дзяржынскага, 50.

Вы зможаце пазнаёміцца з “кнігамі”, якія ніколі не ўбачыце на кніжных палічках – з Жывымі Кнігамі! У іх няма цэнзуры ці рэдактароў, яны такія, якія ёсць. Іх атачае не адзін дзясятак стэрэатыпаў, з якім варта змагацца. І непасрэдна з гэтай мэтай такія людзі і сталі Ц”кнігамі”, каб адказаць на вашыя пытанні, а недзе і дапамагчы ўласным досведам.

Уваход вольны! Але папярэдне неабходна прайсці рэгістрацыю па спасылцы.

Жывая Бібліятэка ўжо ў другі раз праходзіць у межах “Тыдня дасяжнасці”.

“Тыдзень дасяжнасці” – гэта цыкл мерапрыемстваў, прысвечаных розным відам дасяжнасці для людзей з інваліднасцю. Пяты “Тыдзень дасяжнасці” пройдзе ў Беларусі з 15 па 21 траўня 2017 года і традыцыйна выйдзе за межы сталіцы.  У гэтым годзе арганізатары мерапрыемства  – “Офіс па правах людзей з інваліднасцю” – прапаноўваюць разглядзець Дасяжнасць у фокусе свабоды ад дыскрымінацыі. Больш інфармацыі Вы зможаце знайсці на сайце арганізацыі.