Жывая Бібліятэка зноў запрашае на сустрэчу з Іншым

Жывая Бібліятэка зноў запрашае на сустрэчу з Іншым.

Калi: 27 траўня 2017 года, 13:00-18:00.
Дзе: Сталоўка XYZ, вул. Фабрыцыуса 4.

Кнігу вы можаце абраць самастойна ў Жывой Бібліятэцы. Працуе яна, амаль як звычайная: вы прыходзіце, атрымліваеце картку чытача, запісвайцеся да “кнігі”, якую б хацелі прачытаць, і пачынаеце чытанне. Даведацца больш можна на сайце супольнасці humanlibrary.by.

Уваход вольны. Але папярэдне неабходна прайсці рэгістрацыю па спасылцы да 23:59 25 траўня. Усе зарэгістраваныя чытачы 26 траўня атрымаюць электронную версію поўнага каталога кніг.

Калі вы самі жадаеце стаць валанцёрам на Жывой бібліятэцы, прапанаваць сваё памяшканне, дапамагчы з пошукам “кніг” ці вы самі “кніга”, пішыце камандзе ЖБ у сацыяльных сетках або на human.library.belarus@gmail.com.