Зіма – час вучыцца і валанцёрыць па свеце з AIESEC

AIESEC у Беларусі запрашае да удзелу ў праграме міжнароднага валанцёрскага абмену Global Citizen.

Ты малады і актыўны студэнт або нядаўні выпускнік? Любіш вандраваць і жадаеш завесці шмат новых сяброў па ўсім свеце? Хочаш правесці час з карысцю і зрабіць свет лепшым? Тады гэты праект менавіта для цябе!

Global Citizen – гэта валанцёрская праграма абмену, якая дае магчымасць развіць у сабе якасці і навыкі адказнага лідара, падарожнічаючы па свеце, заглыбляючыся ў сусветную культуру, удзельнічаючы ў сацыяльных праектах, накіраваных на стварэнне пазітыўнага ўнёску ў грамадства з дапамогай рашэння пэўных сацыяльных праблем (адукацыя, экалогія, ахова здароўя і г. д.).

Global Citizen – гэта:

  • 6 тыдняў, напоўненых эмоцыямі і новымі ўражаннямі;
  • выдатная магчымасць выйсці з зоны камфорту і паспрабаваць нешта новае;
  • сяброўская атмасфера, шанец пазнаёміцца з культурай іншай краіны;
  • практыка ангельскай мовы 24/7.

Як падацца

Каб стаць удзельнікам праграмы, неабходна…

  • запоўніць заяўку;
  • выбраць праект;
  • прайсці інтэрв’ю;
  • запакаваць рэчы і рыхтавацца.

Дэдлайн – 31 снежня 2016 г.

Больш падрабязная інфармацыя ёсць тут.