Зіма ў “Цяпліцы”: Школа гарадскіх ініцыятыў вітае

Цэнтр гарадскіх ініцыятыў запрашае да ўдзелу ў новым праекце – Школе гарадскіх ініцыятыў “Цяпліца”.

“Цяпліца” – гэта не школа ў звыклым сэнсе, а сэрыя сустрэч і лекцый, якія дапамогуць неабыякавым гараджанам стаць больш ініцыятыўнымі і актыўнымі ўдзельнікамі гарадскога жыцця, стаць сілай-рухавіком падзей і працэсаў па паляпшэнні жыцця ў горадзе.

Заняткі ў “Цяпліцы” будуць праходзіць двойчы на месяц. Увесь курс доўжыцца пяць месяцаў.

Усе лектары – людзі з вялікім практычным досведам у сваёй сфэры. Падчас курсу слухачы распрацуюць свае праекты па паляпшэнні гарадскога жыцця. Самыя цікавыя і актуальныя з іх атрымаюць падтрымку на рэалізацыю. Акрамя таго, слухачы “Цяпліцы” змогуць узяць удзел у дзеючых праектах Цэнтру гарадскіх ініцыятыў.

Да ўдзелу запрашаюцца ўсе зацікаўленыя магілёўцы.

Каб прыняць удзел, неабходна запоўніць анлайн-анкету. Удзел у школе бясплатны.

Дэдлайн – 31 кастрычніка 2015 г.

З дадатковымі пытаннямі звяртайцеся на адрас cgimogilev@gmail.com.