Зімняя школа для даследчыкаў у Трэнта

Еўрапейская рэгіянальная навуковая асацыяцыя ў калабарацыі з Арганізацыяй эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця запрашае на ERSA Winter School.

Калі: 28 студзеня – 2 лютага 2019 года.
Дзе: Трэнта, Італія.

Тэма сёлетняй школы – эфектыўнасць рэгіянальнага і мясцовага развіцця.

Да ўдзелу запрашаюцца студэнты аспірантуры і маладыя даследчыкі, якія маюць не менш за 10 гадоў досведу даследаванняў.

Праграма школы будзе факусавацца на ўзаемадзеянні паміж эмпірычным, тэарэтычным і палітычным аналізам па наступных тэмах:

  • прадпрымальніцтва, інавацыі і рэгіянальнае развіццё;
  • гарадская агламерацыя і эфектыўнасць;
  • сацыяльныя інавацыі і інклюзіўны рост;
  • творчасць, культура і развіццё гарадоў;
  • сацыяльны капітал, заснаванне і інавацыі;
  • прасторавае развіццё, рост і інавацыі;
  • локальная і кластарная палітыка і інш.

Фінансавыя ўмовы

Унёсак за ўдзел складае 250 еўра. Гэтая сума пакрывае пражыванне, абеды, кава-брэйкі і вячэры.

Падаць заяўку можна анлайн. Для гэтага вам спатрэбіцца CV і кароткае апісанне даследчага праекту, які кандыдат/ка плануе прэзентаваць падчас зімняй школы (1 старонка).

Дэдлайн – 28 верасня 2018 года.

Больш падрабязнасцей ёсць тут.