Зімняя школа па вырашэнні канфліктаў у Тбілісі

Моладзевая асацыяцыя развіцця дэмакратыі і грамадзянскай супольнасці (DDA) запрашае на 3-ю зімовую школу ў Грузіі. Тэма сёлетняй школы – “Перамовы, медыяцыя і вырашэнне канфліктаў”.

Калі: 15-17 снежня 2017 года.
Дзе: Тбілісі, Грузія.

Падчас 4-дзённай праграмы міратворчасці і прэвентыўнай дыпламатыі ўдзельнікі і ўдзельніцы змогуць:

  • прааналізаваць гвалтоўныя канфлікты і іх вырашэнне;
  • вывучыць і паспрабаваць на практыцы тэорыі і метады перамоваў і медыяцыі;
  • заняцца практычным аналізам канфліктаў, перамовамі і медытацыяй.

Арганізатары распрацавалі мадэляванне, заснаванае на сучасных канфліктах, каб даць удзельнікам і ўдзельніцам магчымасць практыкаваць медытацыю і перамовы паміж бакамі, выкарыстоўваючы канфліктную сітуацыю рэальнага свету. Гэта інтэрактыўнае навучанне дазволіць распрацаваць свой стыль і тактыку вядзення перамоваў і дамагчыся лепшых вынікаў.

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • падаваць заяўку могуць маладыя людзі ўзростам 18-35 гадоў;
  • кандыдаты павінны цікавіцца ўплывам сілы, культуры, міжнародных нормаў, міжнародным правам і дыпламатыяй, перамовамі і медыяцыяй у тэорыі і на практыцы;
  • цікавасць да працэсаў навучання і мыслення;
  • валоданне ангельскай мовай;
  • заяўка падаецца анлайн.

Фінансавыя ўмовы

Кошт удзелу ў школе – 120 €.

Сюды ўваходзіць:

  • пражыванне (3 ночы і 4 дні);
  • харчаванне;
  • сацыяльныя мерапрыемствы і экскурсія па гістарычных мясцінах Тбілісі;
  • сертыфікат;
  • матэрыялы зімовай школы;
  • кава падчас перапынкаў.

Дэдлайн – 6 снежня 2017 года.

Паводле by.odb-office.eu