Зімовая школа ў Катары

Аспіранты і кандыдаты навук па эканоміцы запрашаюцца да ўдзелу ў зімовай школе па міжнароднай міграцыі – The Fourth Winter School on the Analytics and Policy Design of Migration.

Лакацыя: Катар, Georgetown University. Перыяд: 3 – 7 студзеня 2016.

Аснова праграмы – пяць лекцый прафесара Oded Stark па наступных тэмах: стрэсавая інтэграцыя; сацыяльныя перавагі і вынікі міграцыі; міграцыя, сацыяльны дабрабыт і кансэнсусная сістэма размеркавання даходу; адносная дэпрывацыя, адноснае сацыяльнае непрыманне і міграцыя; асіміляцыя; дазволеная кольксаць мігрантаў; уплыў мігрантаў на дабрабыт насельніцтва ў краінах з эканомікай з гетэрагеннымі агентамі; уплыў роднай краны на мігрантаў; міграцыя і фарміраванне чалавечага капіталу;  brain drain; міграцыйныя сеткі.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • Ph.D па эканоміцы, прысвоенае ў 2012 – 2016., ці аспіранты на апошней стадыі працы над дысертацыяй;
  • удзел у напісанні фінальнай працы па тэматыцы школы.

Фінансавыя ўмовы

Арганізатары пакрываюць выдаткі ўдзельнікаў на праезд, пражыванне і харчаванне падчас школы.

Неабходныя дакументы:

  • CV (pdf-фармат);
  • навуковая публікацыя ці частка з дысертацыі.

Дакументы трэба дасылаць да Dr. Ewa Kepinska, каардынатаркі зімовай школы. Дэдлайн падачы заяўкі – 15 кастрычніка 2016.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.