Зімовая стажыроўка ў Сусветным банку

Міжнародная фінансавая арганізацыя «Сусветны банк» запрашае на зімовую стажыроўку. Выбраныя кандыдаты атрымаюць магчымасць прыняць удзел у працы офісаў Сусветнага банку ў Вашынгтоне і іншых гарадах.

Патрабаванні да кандыдатаў:

Кандыдаты на ўдзел у стажыроўцы павінны мець незавершаную адукацю і навучацца на дзённай форме магістратуры альбо аспірантуры з планамі вярнуцца да навучання. На стажыроўку запрашаюцца кандадаты з наступных сфер: эканоміка, фінансы, развіццё чалавечага патэнцыялу (ахова здароў’я, адукацыя, харчаванне, насельніцтва), сацыяльныя навукі (антрапалогія, сацыялогія), сельская гаспадарка, навакольнае асяроддзе, развіццё прыватнага сектара і іншыя сумежныя вобласці. Таксама вітаюцца спецыялісты ў галіне карпаратыўнай падтрымкі (бухгалтарскі ўлік, камунікацыі, кіраванне чалавечымі рэсурсамі, інфармацыйныя тэхналогіі і т.д.).

Вольнае валоданне ангельскай мовай з’яўляецца абавязковым патрабаваннем. Рэлевантны досвед працы, камунікатыўныя здольнасці і добрае валоданне такімі мовамі, як французская, іспанская, руская, арабская, партугальская альбо кітайская будуць перавагай.

Умовы

Усе стажоры атрымліваюць пагадзінны заробак і, калі прымяніма, выдзяляе сродкі на транспартныя выдаткі. Стажоры самі адказваюць за аплату пражывання. Большасць пазіцый, адкрытых для стажораў, знаходзяцца ў г. Вашынгтоне. Іншыя — у рэгіянальных офісах.

Працягласць стажыроўкі – мінімум 4 тыдні.

 Як падацца?

Кандыдаты на ўдзел у стажыроўцы павінны аформіць заяўку, якая ўключае:

  • CV;
  • матывацыйны ліст;
  • падцверджанне бягучага навучання.

Дэдлайн падачы заяўкі: 31 кастрычніка.

Падрабязней пра летнюю стажыроўку Сусветнага банку можна даведацца тут.