Традыцыйна ў межах Дзён адкрытых дзвярэй абітурыенты ЕГУ атрымаюць магчымасць азнаёміцца з адукацыйнымі праграмамі і выкладчыкамі ЕГУ, задаць пытанні пра працэс паступлення, стыпендыі і праграмы абмена, а таксама сдаць уступныя іспыты, вынікі якіх магчыма выкарыстоўваць для паступлення ў 2018 годзе.
У гэтым навучальным годзе Дні адкрытых дзвярэй пройдуць у святочнай атмасферы. Мерапрыемства адбудзецца ў новым навучальным корпусе ЕГУ — былым будынку Аўгустынскага кляштара ў Старым горадзе Вільні, які ў сваю чаргу ўключаны ў спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Фінансавыя ўмовы
ЕГУ прадастаўляе бясплатную візу для наведвання Дзён адкрытых дзвярэй для навучэнцаў беларускіх школ, гімназій, ліцэяў і каледжаў (пры наяўнасці спраўкі), а таксама слухачоў курсаў Прапілеі.
Дэдлайны падачы заяўкі:
- пры жаданні атрымаць бесплатную візу – 10 снежня 2017 года;
- калі віза не патрэбна – 26 студзеня 2018 года.
Больш падрабязнасцей па спасылцы.