Змадэляваць дзейнасць ААН, калі табе 14 або 19? Лёгка!

Офіс прасоўвання ініцыятыў” абвяшчае набор дэлегацый на ўдзел у еўрапейскіх мадэлях ААН.

Сёлета беларусаў чакае тры магчымасці паспрабаваць сябе ў якасці маладых дыпламатаў:

  • KARMUN (Будапешт, Вугоршчына), 6-13 сакавіка 2017 года;
  • HAGAMUN (Гаага, Нідэрланды), 8-14 сакавіка 2017 года;
  • SPIMUN (Санкт-Пецярбург, Расія), 24-30 сакавіка 2017 года;

Да ўдзелу запрашаюцца маладыя беларусы ад 14 да 19 гадоў, якія жадаюць пазнаёміцца з дзейнасцю ААН і паспрабаваць змадэляваць яе.

Працоўная мова – ангельская.

Каб далучыцца да дэлегацыі, неабходна падаць заяўку па спасылцы альбо напісаць на mintmun@gmail.com.

Дэлегацыю суправаджае кваліфікаваны MUN-Director. Офіс аказвае комплексную індывідуальную падтрымку ў падрыхтоўцы да канферэнцыі, вырашае ўсе пытані, звязаныя з лагістыкай паездкі (пражыванне, праезд, візавыя выдаткі, праграма знаёмства з новым горадам).

Фінансавыя ўмовы

Удзел платны і для кожной дэлегацыі розны. Дакладны кошт можна даведацца па спасылцы. Там жа – усе падрабязнасці.

З усімі пытаннямі можна звяртацца па тэлефоне +375293958502 альбо е-адрасе mintmun@gmail.com.