Змадэляваць найбуйнейшую міжнародную арганізацыю. У Мінску!

Факультэт міжнародных адносін запрашае на чарговую Мадэль Арганізаціі Аб’яднаных Нацый.

Калі: 19–22 кастрычніка 2016.

Дзе: Факультэт міжнародных адносін, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (Мінск, вул. Ленінградская, 20)

Арганізатары чакаюць студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў, якія:

  • цікавяцца міжнароднай палітыкай;
  • жадаюць знайсці рашэнні існуючых у свеце праблем;
  • шукаюць магчымасці папрактыкавацца ў выкарыстанні замежнай мовы і пялепшыць свае здольнасці прамоўцы;
  • жадаюць правесці некалькі дзён у свеце дыпламатыі і дэбатаў.

FIRMUN дае шанец прыняць удзел у наступных органах ААН: Савет Бяспекі (на ангельскай і гішпанскай мовах), Савет па правах чалавека (на рускай мове), Першы Камітэт Генеральнай Асамблеі (мадыфікаваны, на ангельскай мове).

Дэдлайн падачы заявак – 16 кастрычніка 2016.

Удзел у Мадэлі ААН на факультэце міжнародных адносін цалкам бясплатны!

Па ўсіх пытаннях можна звяртацца на пошту firmun.bsu@gmail.com.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.