Змяняем прасторы да лепшага

22 кастрычніка MAKEOUT запрашае прыняць удзел у варкшопе “Як зрабіць свае прасторы і мерапрыемствы больш бяспечнымі для транс* людзей?” 

Запрашаюцца уладальнікі_цы, арэндатары_кі і адміністратары_кі творчых прастораў, а таксама удзелькі_цы праектаў, якія выкарыстоўваюць папулярныя прасторы Мінску для сваіх мерапрыемстваў.

Часам умовы, прыязныя і зразумелыя адному чалавеку, апынаюцца невыноснымі для іншага. Усе нашыя досведы – розныя, але заслугоўваюць роўнай павагі. На мерапрыемствы ў Мінску прыходзяць не толькі цысгендарныя людзі. Прыходзь на варкшоп “Як зрабіць свае прасторы і мерапрыемствы больш бяспечнымі для транс* людзей?”, каб абмеркаваць праблемы і даведацца, як гэта можна зрабіць.

Дата і час: 22 кастрычніка, 12.00 – 15.30
Уваход вольны па папярэдняй рэгістрацыі: лістуйце на team@makeout.by з тэмай “22.10.”
Пра месца правядзення паведамяць зарэгістраваўшымся удельнікам_цам.