Значная падтрымка ад “Грамадзянскай Беларусі”

Чэская няўрадавая арганізацыя “Грамадзянская Беларусь” абвяшчае чарговы конкурс на доўгатэрміновую трэнерскую падтрымку ініцыятыў-пачаткоўцаў і прапаноўвае досвед ды практыку лепшых няўрадавых арганізацый Чэхіі, Беларусі і краін Цэнтральнай Еўропы.

Арганізацыя не ставіць на мэце толькі фінансавую падтрымку лакальных ініцыятыў. Прыярытэтам з’яўляецца прафесійны рост ініцыятываў і паляпшэнне якасці іх дзейнасці, таму “Грамадзянская Беларусь” прапаноўвае:

  • дыягностыку – вызначэнне моцных і слабых бакоў вашай ініцыятывы;
  • індывідуальны план – распрацоўка плану развіцця на пэўны перыяд з дапамогай экспертаў;
  • рэалізацыю міні-праектаў да 4 000 у.а.;
  • стажыроўку ў Чэхіі для найбольш актыўных і паспяховых удзельнікаў праекту.

Вітаюцца ініцыятывы з усіх грамадскіх сфераў дзейнасці (культура, экалогія, урбаністыка, гендар і г.д) і ўсіх рэгіёнаў Беларусі.

Каб заявіць пра сваю зацікаўленасць у супрацоўніцтве з “Грамадзянская Беларусь”, неабходна да 1 лістапада 2017 года запоўніць анкету.

Усе пытанні можна задаць па электронным адрасе info@civicbelarus.eu