Знайсці энергію будучыні: зімовая школа для апантаных фізікаў

1 076

Магістранты і аспіранты, якія цікавяцца фізічнымі навукамі і энергетыкай, запрашаюцца на зімовую школу кампаніі Infineon Austria “Powering the future”.

Месца: Філах, Аўстрыя. Працягласць: 27 лютага — 3 сакавіка 2017.

Выкладчыкі — прафесары тэхнічных універсітэтаў са ўсёй Еўропы.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • з’яўляцца студэнтам магістратуры ці аспірантуры;
  • спецыяльнасці: фізіка, электратэхніка, мехатроніка і інфармацыйныя тэхналогіі (аднак ёсць выключэнні).

Фінансавыя ўмовы

Удзел у зімовай школе бясплатны. Таксама пакрываюцца выдаткі на пражыванне.

Неабходныя дакументы:

  • матывацыйнае эсэ (каля 300 слоў);
  • CV (макс. 2 старонкі А4);
  • пацверджанне аб навучанні ва ўніверсітэце (Studienbestätigung);
  • сертыфікаты (Sammelzeugnis);
  • рэкамендацыі (па жаданню);
  • БЕЗ фатаграфіі.

Дэдлайн падачы заяўкі — 15 студзеня 2017 г.

Па ўсіх пытаннях можна звяртацца на паштовую скрыню info@winterschool.rocks.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.

Глядзіце таксама: