Знайсці натхненне ў лістападзе і ў дыпламатычнай дзейнасці

«Офіс прасоўвання ініцыятыў» запрашае школьнікаў і студэнтаў на канферэнцыі па мадэляванні АНН у Нямеччыну і Нідэрланды.

Канферэнцыя па мадэляванні ААН — гэта адукацыйны праект, які развівае навыкі зносінаў на ангельскай мове з аднагодкамі з самых прэстыжных навучальных устаноў свету, а таксама асновы дыпламатычнага вырашэння канфліктаў і перамоваў.

Ад Офіса ёсць дзве магчымасці:

Berlin MUN

  • лакацыя — Берлін, Нямеччына;
  • перыяд — 14-21 лістапада ;
  • кошт удзелу — 400 еўра (ўключае харчаванне, пражыванне, праезд, віза і арганізацыйныя ўнёскі);
  • умовы ўдзелу — валоданне размоўнай ангельскай;
  • дэдлайн — 23 верасня, да 23:59;
  • падаць заяўку — па спасылцы.

Leiden MUN

  • узрост — 13-19 гадоў;
  • перыяд — 14-20 лістапада;
  • кошт — 450 еўра (ўключае харчаванне, пражыванне, праезд, віза і арганізацыйныя ўнёскі);
  • умовы ўдзелу — валоданне размоўнай ангельскай;
  • дэдлайн — 23 верасня, да 23:59;
  • падаць заяўку — па спасылцы.
Глядзіце таксама: