Зноў у школу: доўгатэрміновы EVS-праект у Польшчы

Адукацыйны цэнтр “Fialta” па-ранейшаму запрашае на доўгатэрміновы валанцёрскі праект у Польшчы.

Калі: 1 кастрычніка 2017 – 30 чэрвеня 2018 года.
Дзе: Гродэк, Польшча.

Арганізацыя-каардынатар – Stowarzyszenie Międzynarodowej i Międzykulturowej Wymiany ANAWOJ (Association for International and Intercultural Exchange ANAWOJ).

Роля і задача валанцёра:

  • падтрымка вучняў падчас іх навучання з выкарыстаннем фармальных і нефармальных методык;
  • дапамога настаўнікам у арганізацыі школьных святаў і іншых мерапрыемстваў;
  • арганізацыя моўных курсаў для дзяцей з мэтай падвышэння іх інтарэсу да замежнай культуры і вывучэння замежных моваў праз пераадольванне страху камунікацыі;
  • арганізацыя розных відаў актыўнасцей для дзяцей падчас перапынкаў;
  • арганізацыя варкшопаў, сустрэч, гульняў, вечарын, прысвечаных міжкультурным зносінам сваёй краіны;
  • вітаецца ініцыятыва па рэалізацыі ўласных праектаў.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • быць грамадзянінам/грамадзянкай Беларусі ці пражываць на тэрыторыі краіны;
  • узрост – 18-30 гадоў;
  • матывацыя і гатоўнасць працаваць з моладдзю і дзецьмі;
  • валоданне ангельскай мовай, валоданне польскай вітаецца, але не з’яўляецца абавяўковай умовай;
  • гатоўнасць да самастойнага жыцця разам з іншымі валанцёрамі з краін ЕЗ і Ўсходняй Еўропы.

Фінансавыя ўмовы

Валанцёрам аплочваюцца выдаткі на пражыванне, харчаванне і медыцынскую страхоўку. Таксама арганізуюцца бясплатныя курсы польскай мовы.

Каб падаць заяўку, неаюходна даслаць CV і запоўненую на ангельскай анкету на е-адрас alisa.karpovich@gmail.com з пазнакай “EVS Grodek”.

Дэдлайн – 10 верасня 2017 года.

Падрабязней пачытаць пра праграму EVS можна на сайце, пра арганізацыю, якая будзе прымаь валанцёра/валанцёрку, – тут.