Зноў валанцёрства. Зноў у Славеніі

Валанцёрскі EVS-праект “Pathways of Change” у Славеніі шукае кандыдата з Беларусі.

Перыяд – з верасня 2016 года па верасень 2017га. Лакацыя – Brežice, Славенія.

Арганізацыя, якая прымае валанцёра, – Institute for Entepreneurship Tourism and Youth Brežice (ZPTM Brežice): Youth unit Mladinski center Brežice.

Мэта праекту – падвышэнне ўсвядомленасці і прасоўванне правоў чалавека сярод моладзі, якая жыве ў рэгіёне Brežice.

Асноўны абавязак валанцёра – арганізацыя разнастайных мерапрыемстваў па тэмах правоў чалавека і актыўнай грамадзянскай пазіцыі сярод моладзі з выкарыстаннем крэатыўных методык (мастацтва, мультымедыя ды іншыя).

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • адкрытасць і матываванасць да навучання;
  • добрыя камунікацыйныя навыкі і гатоўнасць працаваць як у міжнароднай камандзе, так і самастойна;
  • цікавасць да тэмы правоў чалавека;
  • узрост – ад 18 да 30 гадоў;
  • вітаецца наяўнасць досведу працы з моладдзю, арганізацыя навучальных мерапрыемстваў, валоданне методыкамі нефармальнай адукацыі, але не з’яўляецца абавязковай.

Фінансавыя ўмовы

Валанцёру аплочваюцца выдаткі на пражыванне, харчаванне і медыцынскае страхаванне. Да таго ж для валанцёра арганізуецца базавы курс славенскай мовы.

Як падацца

Каб стаць удзельнікам, неабходна даслаць CV і матывацыйны ліст на ангельскай мове на е-адрас natasa.kalin@mc-brezice.si.

Дэдлайн – 31 сакавіка 2016 года.