Знойдзецца ўсё!

The Civil Society Scholar Awards (CSSA) падтрымае кароткія візіты за мяжу ў пошуках матэрыялаў даследаванняў.

Гранты накіраваны на фінансаванне палявых даследаванняў, наведванне бібліятэк, наладжванне міжнароднага супрацоўніцтва ў рамках працы над навуковым праектам. Напрамкі: гуманітарныя і сацыяльныя навукі.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • быць студэнтам-дактарантам ці выкладчыкам акрэдытаванай вну;
  • мець грамадзянства адной з мэтавых краін (Беларусь уключна);

Фінансавыя ўмовы:

Дактаранты – $10,000, выкладчыкі – $15,000 максімальна.

Працяг даследаванняў – ад двух да дзевяці месяцаў на перыяд з 1 жніўня 2016 па 31 жніўня 2017.

Дэдлайн падачы заяўкі – 15 лютага 2016 года.

За больш падрабязнай інфармацыяй можна звярнуцца на сайт праграмы.