Зрабі кожны голас пачутым у барацьбе з нянавісцю

Міжнародная аб’яднаная канферэнцыя “Зрабі кожны голас пачутым! Сіла поглядаў ахвяры ў барацьбе са злачынствамі на глебе нянавісці” запрашае ў Нямеччыну.

Калі: 19-24 лістапада 2017 года.
Дзе: Нямеччына.

Ад Беларусі на канферэнцыю паедзе 1 ўдзельнік/ца.

Мэта мерапрыемства – стварыць платформу, якая:

  • дапаможа зразумець, што такое Hate Crime і Hate Violence;
  • стане пляцоўкай для экспертаў ў гэтай галіне і зможа даць неабходны тэарэтычны бэкграўнд;
  • растлумачыць, як Hate Violence уплывае на чалавека, групу і грамадства;
  • дапаможа даведацца больш пра патрэбы ахвяраў і інш.

Канферэнцыя будзе складацца з дэбатаў, варкшопаў, сесій па абмене досведам і лепшымі практыкамі, палітычных кавярняў і іншых метадаў для навучання з практычнага досведу.

Да ўдзелу запрашаюцца кандыдаты, якія маюць веды ў тэматыцы і прагу да яе, навыкі адвакацыі, досвед стратэгічнага развіцця і якія плануюць памножыць атрыманыя веды ў працы ўласнай арганізацыі.

Працоўная мова – ангельская.

Фінансавыя ўмовы

Пражыванне і харчаванне аплочваюцца арганізатарамі. Выдаткі на праезд вяртаюцца ў памеры 85 адсоткаў ад агульнага кошту, але не больш за 300 еўра, кошт візы – цалкам. Унёсак за ўдзел – 40 еўра.

Падаць заяўку можна па спасылцы.

Дэдлайн – 23 жніўня 2017 года.