Зрабі крок у Партугалію!

Партугальская моладзевая агенцыя праграмы “Моладзь у дзеянні” РТ і моладзевая арганізацыя BEFR запрашаюць на трэнінг «Make the Move III» па ўсталяванню і паляпшэнню якасці міжнароднага моладзевага супрацоўніцтва з фокусам на інклюзіі.

Дзе: маляўнічая вёска Жанейра дэ Сіма (Janeiro de Cima) у самым цэнтры Партугаліі.

Калі: 25-30 кастрычніка 2016

45 удзельнікаў з розных краін Еўразвязу, Усходняга партнерства, Балкан і Расіі будуць разглядаць наступныя пытанні:

  • моладзь як рухавік на розных узроўнях моладзевых абменаў;
  • мясцовыя суполкі і іх роль у моладзевых абменах;
  • уплыў міжнародных абменаў на жыцце і функцыянаванне мясцовых суполак.

Усе гэтыя пытанні арганізатары будуць разглядаць на базе практычнага вопыту ўдзельнікаў і вопыце папярэдніх праграм абмену.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • узрост — да 30 гадоў;
  • месца жыхарства: Расія, краіны Заходне-балканскага рэгіёну, ЕЭС і Усходняга Партнерства, якія з’яўляюцца часткай праграмы “Моладзь у дзеянні”;
  • абавязкова — папярэдні ўдзел у арганізацыі абменаў і магчамысць выкарыстаць атрыманы вопыт;
  • пажадана быць членам моладзевай арганізацыі, якая займаецца абменамі ці пытаннямі інклюзіі.

Мова семінара – ангельская.

Дэдлайн падачы заяўкі —  15 верасня 2016, вынікі будуць абвешчаны не пазней 26 верасня.

Больш падрабязнасцей глядзіце тут.

Глядзіце таксама: