Зрабіць першы крок у «Новы час»!

«Новы час» абвяшчае конкурс для маладых журналістаў імя галоўнага рэдактара Аляксея Караля.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • мець журналісцкую адукацыю ці досвед журналісцкай працы – не абавязкова;
  • жаданне пісаць, валоданне словам і цікавая тэма;
  • узрост – не больш за 30 гадоў.

Патрабаванні да конкурсных прац:

  • арыгінальныя артыкулы на беларускай мове, якія раней нідзе не публікаваліся.
  • артыкулы павінны быць праілюстраваныя ўласнымі (вітаецца) ці пазычанымі (з пазначэннем крыніцы) фота.
  • магчыма дасылаць і  аўдыё- ці відэасюжэты альбо нават уласныя дакументальныя фільмы.

Намінацыі:

  • найлепшы грамадска-палітычны матэрыял;
  • найлепшы сацыяльна-эканамічны матэрыял;
  • найлепшы культурна-гістарычны матэрыял.

Усе матэрыялы, якія пройдуць папярэдні адбор у рэдакцыі «Новага Часу», будуць размешчаны ў адмысловым раздзеле конкурсу на нашым сайце novychas.by, а некаторыя з іх будуць надрукаваныя ў газеце «Новы Час» і на галоўнай старонцы сайту (удзел у конкурсе азначае згоду на выкарыстанне твора на сайце novychas.by і/ці ў газеце «Новы Час»).

Трох лаўрэатаў конкурсу імя Аляксея Караля назаве рэдакцыя «Новага часу». Яшчэ трох пераможцаў вызначаць чытачы «Новага часу», шляхам галасавання на сайце novychas.by.

Для ўдзельнікаў конкурсу будуць арганізаваныя майстар-класы.

Матэрыялы прымаюцца да 1 красавіка 2017 года. Вынікі конкурсу будуць падведзены 20 мая 2017 года, а ўзнагароджанне лаўрэатаў адбудзецца 29 мая 2017 года, у Дзень нараджэння Аляксея Караля.

Патрабаванні да афармлення матэрыялаў, а таксама астатнія падрабязнасці можна знайсці тут.