Зразумець адзін аднаго: праект для журналістаў

Фундацыя Роберта Боша запрашае маладых журналістаў да ўдзелу ў праекце «Перспектывы».

Мэта праекту — развіць ўменні медыя-рэпортынгу, яго прасоўвання у складаных абставінах лічбавай эры, дапамагчы зразумець адзін аднаго ў сваім рэгіёне.

Да ўдзелу запрашаюцца маладыя журналісты з Расеі, Цэнтральнай Азіі, Усходняй Еўропы, Балтыкі і Каўказа.

Сутнасць праекту

Журналісты атрымаюць магчымасць сумесна працаваць над стварэннем гісторый. Удзельнікам праекту прапануюць гранты, дастанцыйнае ментарства і семінары, якія дапамогуць стварыць інсайдарскія гісторыі.

Праграма пачнецца з уступнага варкшопу ў Маскве 3-4 снежня 2015 г. Пасля міжнародная каманда будзе працаваць над сумеснымі гісторыямі, якія прэзентуюць 4-5 лютага 2016 г.

Больш дэталёвую інфармацыю і форму заяўкі можна знайсці па гэтай спасылцы.

Дэдлайн — 2 лістапада 2015 г.

З дадатковымі пытаннямі звяртайцеся на адрас natalia.pisarenko@thomsonreuters.om.
 
«Перспектывы» — гэта сумесная інцыятыва фундацыяў Томсана Ройтэрса, Роберта Боша і Фрыта Орда.

 

Глядзіце таксама: